День белорусской письменности

03.09.2022

З мэтай пашырэння ведаў вучняў аб паходжанні і асноўных этапах станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама ролі славутых дзеячаў нацыянальнай культуры ў яе развіцці было праведзена пазакласнае мерапрыемства "Напісанае застаецца". Яно было прысвечана Святу беларускага пісьменства, якое ўрачыста адкрылася ў слаўным Добрушы. Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі актыўнымі і ўважлівымі, бо менавіта ад сучаснай моладзі залежыць далейшы лёс беларускай мовы. Кожны ўдзельнік свята з гонарам мог сказаць: "Жывое ў вяках беларускае слова!"