Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома
Государственное учреждение образования
«Боровская средняя школа имени Л.В.Володько»
Завершился социально-педагогический проект "Весёлая прогулка вместе!"
Ещё больше маршрутов для увлекательных прогулок Вы найдёте на сайте управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома.
свернутьУважаемые родители!
Приглашаем Вас и наших маленьких воспитанников провести выходные вместе. Общение с природой, знакомство с интересными социальными и историческими объектами Дзержинского района позволят организовать в выходной день интересный семейный досуг.
Семейный отдых – это, пожалуй, лучшее средство для того, чтобы почувствовать радость от общения с близкими людьми, недостаток которого мы часто испытываем в повседневной жизни. Отдых с детьми укрепляет семью, способствует лучшему взаимопониманию между родителями и детьми, установлению теплых и дружеских отношений между ними. Отдых в кругу семьи можно сделать насыщенным, даже если в Вашем распоряжении – только выходные.
В рамках участия в областном социально-педагогическом проекте «Веселая прогулка ВМЕСТЕ» педагогические работники учреждений дошкольного образования Дзержинского района разработали "маршруты выходного дня"! Пусть ваши совместные семейные досуги будут полезными и интересными!
По результатам прогулки делайте совместные фотографии или видеоролики, сочиняйте рассказы и сказки и присылайте на электронный адрес cher@schoolnet.by. Мы сможем популяризовать ваш опыт семейного воспитания и поделится впечатлениями об интересной, познавательной и веселой прогулке.
Еще больше маршрутов для увлекательных прогулок Вы найдете здесь: Маршруты выходного дня "Весёлая прогулка ВМЕСТЕ"
свернутьМаршрут «Прырода нашага краю».
Узрост: старэйшы дашкольны ўзрост 5-7 гадоў.
Выгляд маршруту: аўтамабільны, пешы, 2, 5 км.
Прапануем звярнуць увагу на прыгажосць нашых родных мясцін:
Наша вёска Баровое ўзнікла на месцы чыстага хвойнага лесу, бору. Адсюль і пайшла яе назва.
Летам, калi ясны, пагодлiвы дзень, у сасновы бор заходзiш, як у цудоўны храм...
Сосны мае, сосны…
Летам, калi ясны, пагодлiвы дзень, у сасновы бор заходзiш, як у цудоўны жывы храм. Сосны, шчодра аблiтыя сонцам, свецяцца празрыстым золатам. У вершалiнах злёгку свавольнiчае ветрык. I над усiм гэтым — бяздоннае неба, здаецца, яно аддало частку свайго чыстага блакiту зямлi, лесу, летняму дню. Прыгажосць, сатканая з мноства колераў i фарбаў, незвычайна зачароўвае, i толькi абыякавы да прыроды чалавек не адчувае яе…
Асабiста для мяне такi лес заўсёды дорыць цiкавыя сустрэчы i адкрыццi. Галоўнае — па-свойму бачыць i, не пабаюся гэтага слова, адчуваць кожную сасну як непаўторную i адметную часцiнку бору.
У нашым лесе сустракаюцца сосны, любавацца якiмi — адно задавальненне. Мiжволi думаеш, наколькi таленавiтая i шчодрая прырода, што стварае i дорыць людзям такую прыгажосць. Быццам адмыслова вытачаныя, ствалы нагадваюць магутныя калоны, а вершалiны высока закiнуты ў неба. Як правiла, блiзка каля гэтых велiканаў сур’ёзных дрэў няма, хiба толькi той самы падрост, ён зялёным вянком атульвае месца, якое выбрала сасна. Быццам сама прырода загадзя паклапацiлася, каб для iх была належная жыццёвая прастора, каб нiшто не замiнала iх велiчы, магутнасцi i прыгажосцi.
Жывёлы сасновага бору.
Расліны сасновага бору.
ВЫВУЧЫЦЕ З ДЗЕЦЬМІ:
ГІМН УСТАНОВЫ
1. Стаяць бары магутныя навокал,
Ты веліч іх заўваж і прыгажосць.
Палі, сады, як толькі кінуць вокам,
Пакой нам дораць, мір і маладосць.
Прыпеў:
Люблю цябе, край Бараўскі, зялёны,
За сінь нябёс і крыкі журавоў,
За шыр палёў, аздобленых расою,
За радасць бачыць сонца зноў і зноў.
2. Зямля бацькоў пакут прайшла нямала,
За страчаных залёг на сэрцы боль.
Але ж надзея й вера не прапала,
Жыць будзем мы - і ў гэтым наша соль.
Прыпеў
3. Красуе школа ў цэнтры Баравога,
За сотню год нясе свой запавет.
Пад дах заве нас дома дарагога —
Падараваць нам новых ведаў свет.
Якія пытанні задаць дзецям:
-Чаму так называецца наша вёска?
-Хто жыве ў сасновым бары?Што расце ў сасновым бары?
свернутьМаршрут «Старонкі ваеннай гісторыі»
Узрост: старэйшы дашкольны ўзрост 5 -7 гадоў.
Выгляд маршруту: аўтамабільны 7 км.
Прапануем звярнуць увагу на помнікі роднага краю:
Брацкая магіла ахвярам фашызма в. Ст.Рудзіца.
Брацкая магіла загінуўшым воінам в. Журавінка.
Брацкая магіла загінуўшым воінам в. Воўка.
Помнік мемарыял савецкім воінам в.Баравое.
Прапануем расказаць дзецям:
На досвiтку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германiя вераломна пачала вайну супраць СССР. Беларусь стала арэнай жорсткiх баёў. Тут наступала найбольш буйная групоўка варожых армiй “Цэнтр” у складзе амаль 40 палявых i танкавых дывiзiй. Яе падтрымлiваў 2-гi паветраны флот (1600 самалётаў). Сiлы былi няроўныя, вораг iмклiва рухаўся на ўсход у бок Масквы. Ужо 25 чэрвеня разгарнулiся абарончыя баi за Мiнск у Мiнскiм умацаваным раёне (УР), якi праходзiў i па тэрыторыi Дзяржынскага раёна. 28 чэрвеня ў другой палове дня нямецка-фашысцкiя войскi, выкарыстаўшы перавагу ва ўзброенных сiлах, з захаду i паўднёвага захаду ўварвалiся ў горад Дзяржынск. У гэты дзень быў заняты i горад Мiнск.
БАРАВОЕ — у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1941 г. гітлераўцы спалілі 21 двор, загубілі 5 мірных вяскоўцаў. У гады акупацыі ў вёсцы дзейнічала партыйна-камсамольская група Дзяржынскага падпольнага антыфашысцкага камітэта «Смерць фашызму». Пісьменнік І.Ф.Стаднюк у рамане «Чалавек не здаецца» anicaў баявыя дзеянні Чырвонай Арміі каля вёскі ў 1941 г., удзельнікам якіх ён быў. Пасля вайны веска адбудавана.
Дарэчы, жыхары Бараўскога краю не забываюць і заўсёды з гонарам адзначаюць, што менавіта на іх роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў створаны першы на Дзяржыншчыне партызанскі атрад, быў падбіты першы нямецкі танк і збіты першы варожы самалёт. Некалькі старонак кнігі адведзена ўрыўку з аповесці “Чалавек не здаецца” (1946) савецкага пісьменніка, удзельніка абарончых баёў на тэрыторыі Бараўскога сельсавета, ганаровага грамадзяніна вёскі Баравое Івана Фоціевіча Стаднюка. Гэтая аповесць была экранізавана на “Беларусьфільме” пад той жа назвай.
Прачытайце дзецям вершы:
Пятрусь Броўка, "Партызанскі марш"
Калі над радзімай пажары шугалі
I неба гуло ад грымот,
— Пад шумнымі соснамі мы прысягалі
Табе, беларускі народ!
За край свой забраны
Ішлі ў партызаны,
Збіраліся дружна на бой!
А гора народа кружыла над намі,
I ў кожнага рана свая.
Палямі, гаямі, ляснымі шляхамі
Праходзіла наша сям'я.
За здзекі, за раны
Сыны-партызаны
Выходзілі ворага біць.
I ў цёмныя ночы, і ў раннія росы
Ад нашых адважных засад
Лятуць пад адкос мерцвякі-паравозы
I трупы фашысцкіх салдат.
Масты узлятаюць,
Машыны знікаюць
Пад смелым агнём партызан.
У нашых паходах сцягі баявыя,
I помста — адзіны наказ.
Мы бачым, як маці, ад гора сівыя,
Выходзяць насустрач да нас.
Не плачце, матулі,
Мы ўсіх вас атулім
Надзейнаю ласкай сваёй.
Хай многа наперадзе смутку і болю
Не раз нам яшчэ сустракаць,
Біць ворагаў лютых,
Клянёмся,
Ніколі
Не стоміцца наша рука,
Пакуль не заграе
Вясна залатая
Над роднаю нашай зямлёй.
Якія пытанні задаць дзецям:
-Хто такія партызаны Вялікай Айчыйнай вайны?
-Што за свята “Дзень Перамогі?” Калі мы яго адзначаем?
свернутьМаршрут выхаднога дня"Шлях праз стагоддзі". Старонкі з гісторыі Бараўскога краю.
Узрост: старэйшы дашкольны ўзрост 5-7 гадоў.
Выгляд маршруту: пешы- 1, 5 км.
Прапануем звярнуць увагу на помнікі в.Баравое:
Капліца роду Дыбоўскіх
Прапануем расказаць дзецям:
Справа ад дарогі з Дзяржынска ў Рубяжэвічы, каля вёскі Баравое, размяшчаецца аднапавярховая пабудова незвычайнай круглай формы. Гэта капліца-пахавальня шляхецкага роду Дыбоўскіх. Прозвішча Дыбоўскіх ўславілі два браты - Бенедыкт і Уладзіслаў. У 1860-х гадах яны абодва былі перспектыўнымі маладымі навукоўцамі, а старэйшы, Бенедыкт, ужо выкладаў у Берлінскім універсітэце. Але ўсё перавярнуў 1863 год. Браты прынялі ўдзел у паўстанні і былі за гэта схоплены. Бенедыкта (як і Адольфа Янушкевіча) збіраліся расстраляць, але заступніцтва нямецкіх навукоўцаў і самога Бісмарка дазволіла змяніць пакаранне - і Бенедыкта саслалі ў Сібір.Гэта выпрабаванне не зламала дух даследчыка. За 12 гадоў у Сібіры ён дасканала вывучыў фауну возера Байкал і адправіў у еўрапейскія музеі больш за 2500 пудзілаў птушак і 100 000 насякомых, многія з якіх былі да гэтага невядомыя навуцы. Пасля вызвалення ўжо як прызнаны вучоны Дыбоўскі шмат гадоў узначальваў кафедру заалогіі Львоўскага універсітэта. Яго брат Уладзіслаў, адседзеўшы ў турме за тое ж паўстанне, заняўся геалогіяй і шмат зрабіў для даследавання Сібіры, а вярнуўшыся на радзіму, пасяліўся на Наваградчыне і выпусціў некалькі зборнікаў беларускага фальклору. На жаль, усё сядзібы Дыбоўскіх ў Беларусі былі разбураныя ў ХХ стагоддзі. Ні ў Маладзечанскім раёне, дзе браты нарадзіліся, ні ў Навагрудскім, дзе жыў Уладзіслаў, нічога не захавалася. Толькі тут, каля Койданава, каштуе гэтая паўразбураная капліца, якая нагадвае аб слаўных прадстаўніках старажытнага роду. Пра братоў шмат было напісана, а іх біяграфіі месцамі падобныя на прыгодніцкі раман - пачытай перад паездкай або проста седзячы пад капліцай. Дарэчы, калі сядзеш справа ад уваходу ў капліцу, то апынешся на месцы, дзе падчас адной з экспедыцый адпачываў Уладзімір Караткевіч і, магчыма, разважаючы аб прыгоды Дыбоўскіх, прыдумляў свае будучыя творы.
Прачытайце дзецям апавяданне Уладзіміра Караткевіча:
Чортаў скарб
У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата.
А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. З чатырма лапамі. З адным хвастом.
Араў Янка зямлю, пасвіў каровы і хмары. І жыў бы зусім добра, каб не звалілася на яго бяда.
Было гэта даўно. Так даўно, што на Беларусі тады яшчэ вадзіліся чэрці. І ў кожнага з тых чарцей было сваё месца працы.
Адзін жыў у вадзе, пасвіў шчупакоў, лінёў ды акунёў. Быў зялёны і калматы, вельмі падобны на купу твані. Звалі яго Вадзянік.
Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў падобны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адрозніш. Звалі яго Лесавік.
Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыркуноў. Гэта быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо.
І аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату. І не тое каб са злосці шкодзіў, а проста быў свавольнік. Толькі ад тых свавольстваў Янку аж плакаць хацелася. Дзіва што! Ты ж таксама не ад злосці сваволіш? Ну вось, а бацькі часам плачуць. Кепска!
Не стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае коням грывы так, што пасля не расчэшаш, а думаюць на сыноў. Вяршкі з малака зліжа, а думаюць на бедную кошку. Часам узімку так завые ў коміне, што ў людзей мароз па скуры, і страшна на двор выходзіць. Ці забярэцца ў комін, з'едзе па ім і насыпле ў капусту сажы.
А то раніцай вынуць з печы пірог і здзівяцца: на пірагу невялічкі адбітак. Гэта чорт на гарачае цеста адпачываць садзіўся. Грэўся з марозу.
Зусім не стала жыцця. Янка ішоў начаваць, нават у холад, на сена ў адрыну. Ледзь бедных дзяцей не памарозіў. І вырашыў урэшце, праз гэтыя чортавы выбрыкі, забіць хату дошкамі і падавацца з дзецьмі, коньмі, валамі і кошкай некуды за свет. Кінуўшы сваю радзіму, цёмныя пушчы, светлыя рэкі ды чыстыя воды. І стала б на Беларусі меней яшчэ адной сялянскай хатай, каб не пачуліся аднойчы вечарам на дарозе цяжкія крокі.
Тупу-тупу-тупу,
Нясе Мішка ступу.
У ступе ўперамешку
Цукар і арэшкі,
Разынкі й цукеркі
У залатой паперцы.
Па шляхах, палетках
Нясе Мішка дзеткам
Салодкую ступу.
Тупу-тупу-тупу...
Ішоў павадыр з мядзведзем. Хадзілі яны ад сяла да сяла.
Павадыр песні спяваў і граў на цымбалах. А мядзведзь паказваў, як бабы ваду носяць ды як дзеці гарох крадуць. І гэтым яны з мядзведзем карміліся.
- Здароў, Янка. Ці не пусціш нас з Мішкам пераначаваць? - спытаў павадыр.
- Мне што! Начуйце, - адказаў Янка. - Толькі ж я сам на сене сплю.
- А што такое?
- Ды чорт у мяне ў хаце завёўся. Так сваволіць, што ратунку няма. Верыш, на пірагах адпачывае. У коміне вые. І часам у цёмныя ночы нешта ў падпеччы, як жар, гарыць. Страшна.
- Гэ-э, - сказаў павадыр. - Не ўсе ж такія неразумныя, як твайго бацькі дзеці. Каб гэта павадыр, ды яшчэ з мядзведзем, нейкага там чорта спалохаўся? Не бывала яшчэ такога на свеце.
- То ідзі. Капусты пад'еш. Там яшчэ гаршчок з паранай рэпай ёсць, дык калі нічога за ноч не здарыцца, то раніцай падсілкуешся. А я на сена. Як сцямнее, я ў хату ісці баюся.
Ну вось, пасёрбаў павадыр капусты, пакарміў Мішку ды заваліўся дрыхнуць на лаве. А мядзведзь прымасціўся ля печы і таксама засоп на ўсе насавыя загорткі.
Гэта было так даўно, што тады яшчэ на Беларусі нават бульбы не вадзілася. Сказаць каму - не павераць. Замест бульбы парылі рэпу ці бручку. І вось спіць павадыр і сніць, як ён заўтра смачна будзе рэпай снедаць.
Толькі глухая ноч запала - чорт тут як тут. Скаціўся комінам, узняўшы цэлую хмару сажы, і пачаў у печы, злодзей такі, шнарыць і мацаць. Як кажуць, ты за парог, а ён за пірог. Узняў накрыўку. Павеяла сытым духам.
«Ага, рэпа. Вось гэта якраз тое, што мне трэба. Я люблю рэпу».
Але ж у печы цёмна, як... у печы. То чорт адсунуў засланку, вывалак гаршчок на прыпечак, сеў, звесіўшы ногі, і пачаў ласавацца салодкай паранай рэпай, а лушпайкі ўніз кідаць.
«Нічога, гаспадыня заўтра падмяце. Трэба ж, каб і ёй работа была».
Упала адна лушпіна мядзведзю на нос, і той прачнуўся. Злізнуў з носа - салодка. І пачаў Мішка ў цемры нюхаць, знаходзіць лушпінне ды чмякаць.
Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа. А ён жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма. І вось нейкая там кошка чмякае ды сапе і не дае яму, чорту, чужой рэпы спакойна пад'есці.
Развярнуўся ён ды і піхнуў кошку нагой.
- Апсік! Апсік, гадасць такая!
Ну вось. А мядзведзь гэта табе не кошка. І я табе даваць мядзведзю выспятка ніколі не раю.
Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць як сідараву казу ды дзерці смяротным боем.
Ледзь вырваўся чорт з мядзведжых абдымкаў Узляцеў на прыпечак. Сяк-так выкараскаўся праз комін. Скаціўся са страхі ды і чкурнуў далей ад хаты. У пушчу, як ашалелы.
А мядзведзь, задаўшы чорту чосу, зноў заснуў як пшаніцу прадаўшы.
Раніцаю ўсе ўсталі і падумалі, што гэта мядзведзь рэпу еў. Здзівіліся, што не пабаяўся лезці ў гарачую печ, і ўзрадаваліся, што з'еў зусім мала. Што ж, мядзведзь не першы і не апошні ў свеце адказваў за чужыя грахі.
Пасля ўсе даелі тое, што заставалася ў гаршку. Мядзведзь нават яшчэ паскакаў дзецям. І пайшлі яны з павадыром зноў ад мястэчка да мястэчка, ад сяла да сяла. Пад сонцам і дажджом.
Тупу-тупу-тупу,
Нясе Мішка ступу...
Але з таго часу чортава гарэзаванне як нажом адрэзала. Коні здаровыя, сажы ў капусце няма, на пірагах ніхто не адпачывае. У коміне, праўда, нехта часам вые, і з падпечку часта нешта свеціць, але гэта ўжо цярпець можна. Раздумаў Янка кідаць сваю хату.
Толькі на гэтым гісторыя не скончылася, не думайце. Неяк пад восень араў Янка свой клін пад азіміну. Мокра, касы дождж, нізкія чорныя хмары. Аж бачыць, з-пад хмар, з самага акаёму нехта ідзе да яго па раллі. Прыгледзеўся - ага, стары знаёмы, чорт.
Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад залевай. Накожным капытцы па пуду гліны наліпла. Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забудзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі, што нават Янка яго пашкадаваў
- Ты куды гэта?
- А так, - сказаў чорт. - У свет.
Памаўчалі. Пасля чорт пытае:
- А скажы ты мне, ці ўсё яшчэ ў цябе тая кошка?
Янка быў чалавек не дужа мудры ды і не ведаў, пра якую кошку размова.
- Анягож, - кажа. - Ясна, што ў мяне. Ды яшчэ і шасцёра кацянят прынесла.
- І ўсе ў матку?
- Ага. Усе пярэстыя, з чатырма лапамі, з адным хвастом.
- З лапамі, з лапамі, - сказаў чорт. - Даліся мне тыя лапы. Дальбог, аж шасцёра!
- Ну, то я, мабыць, ніколі да цябе не прыйду, - уздыхнуў чорт. - А трэба было б. Дужа трэба.
- Гэта чаму?
- Ат! Закапаў я ў цябе ў падпеччы казан з золатам. Скарб. І трэба было выкапаць, але як я тваю кошку ўспомню - бр-р-р! - ну яго. Хай прападае.
- Ты, як зусім змерзнеш, прыходзь. Глядзіш, рэпу зварыш, дзяцей пакалышаш.
- Н-не. Кошкі баюся. А рэпы я цяпер да самай смерці ў вочы бачыць не магу.
Ды і пайшоў сабе полем, пад дождж, ледзь цягнучы пудовыя ногі. Такі гаротны небарака.
А Янка даараў клін і пайшоў дахаты. І толькі там успомніў, што нештачка ў падпечку свяціла і чорт пра нейкі скарб казаў
Пачалі капаць у падпеччы - і на табе! - выкапалі вялізны закураны казан з золатам і чырвонцамі. Нібы жар, разлілося святло па хаце. Так ужо свяціла, так паліла, так пякло, што ўсе аж распранацца пачалі.
Чорт пасля таго ў моцныя маразы ўсё ж прыходзіў. Толькі прасіў кошку ў каморку выкідаць. Капусту Янка варыў і дзяцей калыхаў. З таго часу і пайшла прыказка, што «шчасліваму і чорт дзяцей калыша».
А на той чортаў скарб паставіў Янка сабе і ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны, адрыны, новыя стайні. Сады пасадзіў, млын паставіў.
Ва ўсіх сялян па сорак сыноў ды дачок, па сорак коней ды валоў. І ўсе хаты як звон... І ў кожнай хаце на акне, на сонейку кошык. А ў кожным кошыку кошка. І ў кожнай кошкі па шасцёра кацянят. Во шчасце дык шчасце!
І таму, калі ты жывеш шчасна і радасна, ніколі не дражні мядзведзя ў звярынцы і не кідай у кошку не тое што каменем, а нават мяккай грудкай зямлі. Бо гэта ж яны зрабілі калісьці так, што табе добра. Ды і наогул ні ў кога нічым не кідай і нікога не дражні.
Тады ўсім будзе хораша на гэтай прыгожай зямлі, што ляжыць крышку бліжэй Сонца і крышку далей ад Месяца. Людзі будуць працаваць, кошкі будуць вуркатаць, а мядзведзі насіць табе і ўсім іншым дзецям салодкія ступы...
Тупу-тупу-тупу.
Якія пытанні задаць дзецям:
-Што цікавага вы даведаліся сёння??
-Які знакаміты пісьменнік быў на нашай бараўской зямлі?” З якім творам гэтага пісьменніка мы з вамі пазнаёміліся?
свернуть