Из истории учреждения образования
У думках перанясемся ў 1865 год. З яго пачынаецца біяграфія школы. Пасля адмены прыгоннага права ў 1862 годзе стала стварацца свецкая сістэма адукацыі - народныя вучылішчы і земскія школы. Гэтае рашэнне дайшло і да Койданава. Галоўным дакументам з’яўлялася “Высочайшеутверждённое 14 июля 1864 года. Положение о начальных народных училищах”, якое дало штуршок для стварэння школы ў вёсцы Баравое. Дарэчы, у 1967 годзе група вучняў разам з дырэктарам школы Каско І.К. прывезла з Ленінграда фотакопію дакументаў, падмацоўваючых гэту дату.
Першапачаткова вучоба дзяцей была даручана “дзядзькам” - адстаўным салдатам. Яны былі граматнымі і мелі вялікі армейскі і жыццёвы вопыт. Бюджэт першага года існавання Бараўской земскай школы склаў 225 руб., у 90-я гады –289 руб. Па 25 руб. збіралі самі сяляне.
Згодна архіўных данных у 1894 годзе у школе навучаліся 42 вучні, з іх толькі 4 дзяучынкі. Нам вядома імя аднаго з гэтых вучняў. Гэта Касцецкі Іван Аляксандравіч з вёскі Пяняка. Школа неаднаразова мяняла свой статус, назвы, памяшканне, пакуль не стала працаваць адзінай царкоўна-прыходскай. У 1897 годзе была пабудавана новая школа па ініцыятыве царкоўнага свяшчэнніка, якую фінансаваў мясцовы пан Еленскі.
1917 год паклаў пачатак школу новага тыпу. У 20-30-я гады настаўнікі сумелі рэарганізаваць з пачатковай у сямігадовую. Гэта было вялікім дасягненнем. 1917 г. паклаў пачатак школе новага тыпу – навучанне дзяцей стала абавязковым. 1930-х гг. Навучанне праводзілася па-беларуску У памяці жыхароў Баравога і навакольных вёсак засталіся ў памяці імёны загадчыкаў Ганны Раўтовіч, Веры Мірончык, Івана Ладуцька, Пятра Панкрацьева, Мікалая Шатэрніка, настаўнікаў Фаіны і Ганны Валахановічаў, Надзеі Чудаковай, Ніны Сульскай, Сяргея Адамовіча і інш.
Былі адкрыты пачатковыя школы ў Касілавічах і Лучыцах. Касілавіцкая пачатковая школа была адкрыта ў 1929 г. Будынак школы быў узведзены на ініцыятыве сельсавета і праўлення калгаса “Ударнік”. Пасля заканчэння вайны ў школе займаліся дзеці розных узростаў. У класах было па 40 вучняў. Займаліся ў дзве змены. Падручнікаў не было. Пастановай сельсавета і праўлення калгаса імя Кірава было прынята рашэнне пабудаваць новую тыпавую школу з цэглы з глядацкай і спратыўнай залай. Будаўніцтва было завершанае ў 1970 г. Школа мела надзел зямлт 0,25 га, на якім сіламі бацькоў і настаўнікаў вырошчвалі бульбу. Школа праіснавала да 2004 г.[Дадатак 8]
У 1932-1936 гг. Бараўскі сельсавет функцыянаваў як польскі. У сувязі з гэтым заняткі ў школах праводзіць на польскай мове.У сувязі з гэтым адукацыю ў школе праводзілі на польскай мове, што на самай справе было нерэальна
Акрамя Бараўской сямігодкі ў сельсавеце працавала Паланевічская сямігодка і 8 пачатковых школ: Бакінаўская, Бараўская, Касілавіцкая, Косневіцкая, Лучыцкая, Паланевіцкая, Папчанская (з 1970 г. - Журавінкаўская), Петрашэвіцкая. Усяго ў школах сельсавета вучылася каля 1000 дзяцей.
У 1946 г. была адкрыта Бакінаўская пачатковая школа, якая размясцілася ў былым панскім фальварку. Загадчыкам і адзіным настаўнікам Бакінаўскай пачатковай школы быў Адам Францавіч Ракіцкі, які прапрацаваў у ёй да 1978 г., калі школа была закрыты. Будынак школы захаваўся да нашых дзён. У 1954 г. школа набыла статус сярэдняй.
Немцы адкрылі школу, увялі нямецкую мову, вярнулі на работу настаўнікаў. Праз паўгода партызаны закрылі школу. На базе камсамольцаў школы і моладзі в. Баравое ў жніўні 1941 года была створана падпольная партыйна-камсамольская група.
У нялёгкія пасляваенныя гады класы школы былі перапоўнены. У гэты час займаліся ў школе ў 2-е змены. Асобныя выпускі налічвалі 60-70 чалавек. 45 гадоў назад, у 1954 годзе Бараўская школа атрымала статус сярэдняй.[11, c.468-480]
30 жніўня 1977 года адбылося адкрыццё новага цаглянага будынка. 9 мая 1968 года у школе быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей. Ініцыятарам і арганізатарам музея быў дырэктар школы Іван Канстанцінавіч Каско, Ленінградскі гістарычны архіў прыслаў музею 144 фотакопіі дакументаў, у якіх было паказана народная адукацыя з 1850 па 1909 год. У музеі было 84 стэнды, карты-схемы сельсавета і раёна, сабрана 550 подлінных дакументаў і фотаздымкаў, 156 розных прадметаў, 55 кніг, 150 іншых экспанатаў і 113 успамінаў.[Дадатак 8]
У кастрычніку 1978 года на базе Бараўской СШ прайшла I рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў і студэнтаў.
Асобай старонкай біяграфіі школы з’яўляецца яе дырэктарскі корпус. Сёння мы ведаем імёны амаль усіх за гэта стагоддзе. У дарэвалюцыйныя гады і першыя гады савецкай улады дырэктарам школы быў Георгій Юр’евіч Лёсік - выпускнік Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Ён выкладаў беларускую і рускую мовы. Яго брат Язэп быў акадэмікам. Яны з’яўляюцца дзядзькамі Я. Коласа.
Імідж школы трымаецца на прафесійным узроўні педкалектыва. У летапісе школы значыцца больш за 150 настаўнікаў.
ГІМН ШКОЛЫ
- Стаяць бары магутныя навокал,
Ты веліч іх заўваж і прыгажосць.
Палі, сады, як толькі кінуць вокам,
Пакой нам дораць, мір і маладосць.
Прыпеў:Люблю цябе, край Бараўскі, зялёны,
За сінь нябёс і крыкі журавоў,
За шыр палёў, аздобленых расою,
За радасць бачыць сонца зноў і зноў.
- Зямля бацькоў пакут прайшла нямала,
За страчаных залёг на сэрцы боль.
Але ж надзея й вера не прапала,
Жыць будзем мы - і ў гэтым наша соль.
Прыпеў
- Красуе школа ў цэнтры Баравога,
За сотню год нясе свой запавет.
Пад дах заве нас дома дарагога —
Падараваць нам новых ведаў свет.