"Дом, дзе жывуць кнiгi"

21.02.2024

У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь вялікае значэнне надаецца навучанню дзяцей роднай мове. Родная мова з'яўляецца сродкам пазнання культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята ўсталявана ЮНЕСКА з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. У нашай установе, 20 лютага прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы з малодшымі школьнікамі і дашкольнікамі. Дзецi разам прынялi yдзел y лiнгвicтычнай гульне "У словы гуляем, мову вывучаем" , вiртуальнай экскурсii у бiблiятэку "Дом, дзе жывуць кнiгi". Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у беларускіх народных і дыдактычных гульнях, расказвалі вершы беларускіх паэтаў, адгадвалі загадкі, малявалі. З дапамогай інтэграванай бібліятэкі была арганізавана выстава беларускай літаратуры.